Святочны тыдзень - РУП «НПЦ НАН Беларуси по механизации сельского хозяйства»
ПРИЕМНАЯ
+375 17 272-02-91
ОТДЕЛ МАРКЕТИНГА
+375 17 356-87-86

Святочны тыдзень

Святочны тыдзень

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года па ініцыятыве 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА (лістапад 1999 г.) з мэтай захавання і развіцця знікаючых моў, заахвочвання лінгвістычнага разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама павышэння дасведчанасці аб моўных і культурных традыцыях

На зямным шары пакуль існуе каля шасці тысяч моў, палова з якіх на мяжы знікнення. Прычына – паглынанне найменш ужывальных моваў найбольш распаўсюджанымі, агульнапрызнанымі, на якіх вядзецца дакументацыя, выкладанне ў школе, адбываюцца зносіны.

Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года абвясціла Міжнародны дзень роднай мовы, які ўпершыню адзначаўся 21 лютага 2000 года. 21 лютага 2001 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылася прэзентацыя Атласа моў свету, якім пагражае знікненне. Атлас складаецца з 14 каляровых карт і 24 старонак каментароў. Ён дае магчымасць убачыць гарачыя кропкі планеты, дзе моўная разнастайнасць знаходзіцца пад пагрозай.

Святкуюць дзень роднай мовы і ў Беларусі. Кожны год ён прысвячаецца пэўнай тэме.

Беларуская мова — адна з самых старажытных моў. З ёй непарыўна звязаны імёны нашых сусветна вядомых  землякоў – першадрукара Францыска Скарыны, Дуніна-Марцынкевіча, Коласа, Купала, Караткевіча ды шмат іншых знакамітых моватворцаў.

А з чым яшче могуць асацыявацца словы «родная мова»? Нацыянальны арнамент…Слуцкія  паясы… Крыж Ефрасіньі Полацкай…А можа быць валошкі ды каласы?

У гэтым годзе, за нагоды святкавання беларускай мовы, адбудецца шмат мерапрыемств у розных навучальных і грамадзкіх установах. А Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі ладзіць цэлы святочны тыдзень мерапрыемств, якія пачнуцца ўжо праз некалькі дзен:

 

 

13 лютага

 

10:00 Афіцыйнае адкрыццё ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Школы юнага мовазнаўца (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

10:15 Сустрэча са школьнікамі-пераможцамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

15:00 Круглы стол «Беларуская мова ў кантэксце развіцця інфармацыйных тэхналогій», арганізаваны сумесна з газетай «Звязда» (г. Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а).

У круглым стале возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты Парку высокіх тэхналогій, бізнесмены.

 

14 лютага

 

14:00 Прэзентацыя першага ў гісторыі лексікаграфіі «французска-беларускага слоўніка прававой лексікі», падрыхтаванага супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15) . «Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі» прызначаны для спецыялістаў, навуковых работнікаў, перакладчыкаў, студэнтаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй прафесійнай і вучэбнай дзейнасці дакументы і літаратуру на французскай мове, а таксама для чытачоў, тых, хто сустракаў прававую лексіку ў іншых відах французскіх тэкстаў. Корпус слоўніка складаецца прыблізна з 25 тыс. Лексем і выразаў, якія ахопліваюць асноўныя паняцці ў сферы дзяржаўнага, канстытуцыйнага, крымінальнага, міжнароднага, фінансавага, гандлёвага і грамадзянскай відаў права.

 

17 лютага

 

14:00 Круглы стол «Праблемы ўпарадкавання кампутарнай тэрміналогіі» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

Камп’ютэрныя тэхналогіі ўсё глыбей пранікаюць у наша жыццё. Кампутары прыйшлі практычна ў кожны дом і перасталі быць чымсьці незвычайным, прызначаным выключна для адмыслоўцаў. І каб ісці ў нагу з часам, неабходна валодаць асноўнымі паняццямі аб кампутары і ўсім, што з ім звязана. Пэўныя намаганні па распрацоўцы кампутарнай тэрміналогіі на беларускай мове прадпрымаліся і робяцца, але ці дастатковыя яны для таго, каб беларуская мова ў поўнай меры выкарыстоўвалася ў сферы інфармацыйных тэхналогій? На гэтае пытанне і паспрабуюць адказаць удзельнікі круглага стала «Праблемы ўпарадкавання кампутарнай тэрміналогіі».

 

18 лютага

 

15:00 Творчая сустрэча з пісьменнікамі «жыватворная крыніца натхнення» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

Размова пойдзе аб дыялектных, гістарычных і іншых вобразатворчых рэсурсах беларускай мовы, якія могуць выкарыстоўвацца айчыннымі пісьменнікамі (празаікамі і паэтамі) у якасці сродкаў пабудовы вобразнага свету мастацкага твора.

 

19 лютага

 

12:00 Сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната горада Маладзечна (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

15:00 Круглы стол «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялогу» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя кнігі на беларускай мове «Update» (аўтары: Сафія Ворсам – Беларусь, Лара Продан – ЗША, Зоя Падліпская – Беларусь і Вікторыя Левіна – Ізраіль).

Кожная асобная літаратура – цэлы свет, шматаблічны і непаўторны, багаты талентамі і творчымі асобамі. Пісьменнік – медыятар ў дыялогу літаратур, сувязны ў культурнай прасторы паміж краінамі і народамі.

Творчыя людзі заўсёды жадаюць наладзіць кантакт з шматлікай чытацкай аўдыторыяй, каб быць цікавымі як мага больш шырокаму колу аматараў і прыхільнікаў мастацкага слова. Літаратурны пераклад як раз і закліканы садзейнічаць наладжванню культурнага дыялогу, творчых кантактаў, прафесійных сувязяў, дапамагаць пісьменнікам ўключацца ў інтэлектуальна-духоўна-творчы працэс камунікацыі і ўзаемадзеяння.

Зборнік прозы «Update» – міжнародны кніжны праект, які рэалізуюць сумесна пісьменьніцы с Беларусі, ЗША і Ізраіля. Замежныя пісьменніцы Вікторыя Левіна і Лара Продан ўпершыню атрымаюць магчымасць быць пачутымі беларускамоўным чытачом, а нашы сучасныя аўтары з Мінска Зоя Падліпская і Сафія Ворсам – далучыцца да гэтай гутарцы.

 

20 лютага

 

14:30 Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа) і дзяржаўнай установай адукацыі «Гімназія № 25 горада Мінска».

У Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа склаліся трывалыя традыцыі супрацоўніцтва з установамі адукацыі нашай краіны. У рамках гэтага пагаднення кожны з бакоў абавязваецца ўносіць ўклад для аб’яднання агульных намаганняў па вывучэнні і захаванні гісторыка-культурнай і моўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, абменьвацца ідэямі падчас сумесных мерапрыемстваў і пры падрыхтоўцы сумесных публікацый, садзейнічаць правядзенню сумесных даследаванняў па праблемах беларускай культуры, мовы і літаратуры, вывучэнню шматвяковай гісторыі і духоўных традыцый беларускага народа, арганізацыі сумесных семінараў,