З Днём роднай мовы, Беларусь! - РУП «НПЦ НАН Беларуси по механизации сельского хозяйства»
ПРИЕМНАЯ
+375 17 272-02-91
ОТДЕЛ МАРКЕТИНГА
+375 17 356-87-86

З Днём роднай мовы, Беларусь!

Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слых мой, слова ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска.
Якуб Колас

Калектыў РУП «НАН НПЦ Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» шчыра віншуе ўсіх суайчыннікаў з Міжнародным днём роднай мовы.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.